«Чаму шукаеце жывога спаміж памерлымі?
Яго тут няма, Ён уваскрос!»
Ян 24, 5
Дарагія браты і сёстры!
Зноў мы чуем радасны вокліч «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай смерці. Зноў перажываем Пасху Хрыста і просім Уваскрослага Госпада блаславіць нас, нашыя сем’і і нашу краіну.
Анёл звяртаецца да жанчын, якія засмучаныя стаяць ля магілы, і пытаецца, чаму шукаюць Жывога спаміж памерлымі. Нам сапраўды цяжка знайсці Бога сярод суму і роспачы, цяжка ўбачыць Яго прысутнасць, калі нашы сэрцы перапоўненыя песімізмам і крыўдамі, калі мы занадта моцна трымаемся сваіх расчараванняў. Хрыстос Уваскрослы хоча ўнесці ў нашае жыццё надзею і радасць, спадзяванне на новыя перамогі і дасягненні.
Даверым жа нашае жыццё і ўсё, што перапаўняе нашае сэрца, Уваскросламу Пану. Добрых святаў Пасхі, няхай яны стануць для вас сапраўднаю сустрэчаю з Уваскрослым Хрыстом! Будзьма ж людзьмі велікоднай радасці!
Ксёндз Андрэй ЯРКАВЕЦ,
пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця
Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.
18 красавіка, Вялікі Чацвер:
19.00 – Імша Вячэры Пана.
19 красавіка, Вялікая Пятніца:
19.00 – Літургія Мукі Пана.
20 красавіка, Вялікая Субота:
Асвячэнне Вялікодных страваў: 10.00, 12.00, 14.00, 17.00.
21.00 – Літургія Вігіліі Пасхальнай.
21 красавіка, Вялікодная Нядзеля:
7.00, 17.00 –Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
22 красавіка, Вялікодны панядзелак:
9.00, 18.00 – Святая Імша.