Гісторыя ў назвах вуліц | Официальный сайт газеты "Шинник"
12:57
28.04.2024

официальный сайт
www.shinnik.by
Воскресенье, 2 Июль 2017
Гісторыя ў назвах вуліц


Насычаная і слаўная гісторыя ў нашага Бабруйска. Залатымі літарамі занатавана яна на старонках летапісаў, кніг, часопісаў і газет. А яшчэ крыніцай памяці для будучых пакаленняў адлюстравана ў назвах гарадскіх вуліц.

I адзін з першых радкоў гэтай «аншлагавай» гісторыі прысвечаны вызваленчай барацьбе ўкраінскага і беларускага народаў пад кіраўніцтвам знакамітага гетмана войска Запарожскага Багдана Хмяльніцкага, імем якога названа адна з вуліц горада.

А падзеі ў той далёкі час развіваліся бурна. У кастрычніку 1648 года жыхары горада і казакі атамана Паддубскага ўзнялі ў Бабруйску паўстанне. Але не доўга горад заставаўся вольным. Праз тры месяцы, у студзені наступнага года, яго асадзілі аблогай войскі пісара Вялікага княства Літоўска Ўладзіслава Валовіча, а потым і Януша Радзівіла. Праз чатыры тыдні здрадніцтвам наш горад быў ўзяты.

Ёсць у Бабруйску і вуліца Дзекабрыстаў, названая так у гонар тых членаў тайнага таварыства, якія служылі тут і рыхтавалі ў 1823 годдзе план арышта цара Аляксандра І з ягонай світай і прымушэння імператара да пряняцця Канстытуцыі, вядомы ў гісторыі, як «Бабруйскі план паўстання». І тых, хто пасля снежаньскіх падзей 1825 года пакутваў у змрочных казематах нашай крэпасці.

Не абмінулі горад і рэвалюцыйныя ветры 1917 года. Добра гэта, ці не – не аб тым гутарка. Але гэта значны кавалак нашай гісторыі, і ён знайшоў свой адбітак у шыльдах гарадскіх назваў. Імёны сакратара Бабруйскага падпольнага камітэта партыі Ф.Л.Каменскага, старшыні рэўкома, а потым першага сакратара гарадского выканкама Платона Фёдаравіча Рэвінскага, удзельнікаў супраціўлення ў гады замежнай ваеннай інтэрвенцыі Марыі Аляксандраўны Бабровай, Герасіма Прохаравіча Адзярыхі, Аляксандра Цімафеевіча Непагодзіна занатаваны у гарадскіх назвах.

Цікоцкі, Галавач… гэтыя людзі, імёны якіх значацца ў назвах вуліц, стваралі Бабруйску славу культурнага центра. Так, народны артыст СССР кампазітар Яўген Карлавіч Цікоцкі, які па праву лічыцца заснавальнікам прафесійнай музычнай творчасці ў Савецкай Беларусі, жыў у нашым горадзе з 1920 па 1934 год.

Хадзіў бабруйскімі вуліцамі і пісьменнік Платон Раманавіч Галавач, пяру якога належаць зборнікі аповесцяў і апавяданняў «Дробязі жыцця», «Хочацца жыць», «Вінаваты», «Носьбіты нянавісці», «Яны не пройдуць».

Пакінула свой след ў назвах вуліц і мінулая вайна. У перыяд аднаўлення разбураннай народнай гаспадаркі, у нас з’явіліся вуліцы Герояў Савецкага Саюза Веры Захараўны Харужай, Ціхана Піменавіча Бумажкова, Міхаіла Рыгоравіча Селязнёва, а таксама маршала Канстанціна Канстанцінавіча Ракасоўскага і генерала Барыса Сяргеевіча Бахарава, прымаўшых непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні аперацыі па вызваленню нашага горада ад гітлераўцаў.


Ёсць у нас і вуліца, што носіць імя дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, цесна звязаннага з Бабруйскам. Гэта Пракоп Дзянісавіч Малаковіч, які ў 1918 – 1920 гадах быў ваенным камісарам Бабруйскага павета, потым старшынёй павятовага выканкама, а з 1922 года ўзначальваў Наркамат унутранных спраў БССР, а з 1935 года працаваў у Наркамаце сувязі СССР.

У апошнія гады, аддавая даніну гістарычнай справядлівасці, у горадзе увекавечаны імёны герояў Савецкага Саюза Сяргея Іванавіча Сікорскага, генерала Паўла Іванавіча Батава, Уладзіміра Іванавіча Ермака, Барыса Іванавіча Коўзана, Саламона Аронавіча Гарэліка, Івана Рыгоравіча Кабякова, Віктара Ільіча Лівенцава, Мікалая Іванавіча Массонава, Кандрація Іванавіча Навумава, поўнага кавалера ордэна Славы Аляксея Фадзеевіча Сямёнава.

У гарадской тапаніміцы з’явіліся імёны выдатнага ўрача Ўладзіміра Осіпавіча Марзона, акадэміка Аркадзія Ягоравіча Ларына. Праекціроўшчыка нашай крэпасці Цеадора Нарбута, кіраўніка яе будаўніцтвам Карла Іванавіча Оппермана і першага каменданта крэпасці Карла Берга, героя Айчыннай вайны 1812 года князя Баграціёна. З’явілася таксама вуліца імя Кутаісскага палка, кватэраваўшага ў свой час у нашай крэпасці.

Так што, нават не ведаючы роднай гісторыі, дастаткова прайсціся па Бабруйску, учытваючыся ў шыльдачкі назваў яго вуліц, каб уявіць, насколькі багатае мінулае ў нашага горада. А колькі яшче разнастайных гістарычных падзей чакаюць Бабруйск у будучым…

Валерий ЗИНОВСКИЙ (zinovskiyvya@belshina.by)
Фото Игоря ДРАПЕЗЫ (drapeza63@yandex.ru)

Президент Республики Беларусь https://president.gov.by/ru Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Бобруйский горисполком Единый день информирования населения (ЕДИ) Единый день голосования
ЭТО ИНТЕРЕСНО ЗНАТЬ...
Интересные факты: картофель
Интересные факты: картофель

Существует более 4000 различных сортов картофеля.

Самый большой в мире клубень картофеля был выращен в 2010 году и весил 3,8 кг.

Рекорд по чистке картофеля – 10,49 кг за 10 минут.

Для приготовления самой большой картофельной оладьи понадобилось 3 тонны картофеля, 25 тысяч яиц, 350 литров оливкового масла и 30 кг соли.

Картофель является вторым по популярности продуктом питания в мире после риса.

В картофеле содержится больше витамина C, чем в апельсине, а также он богат калием и витамином B6.

Человек ест в среднем около 33 кг картофеля в год.

Листья и стебли картофеля токсичны для людей и животных из-за содержания соланина. Этот гликозид вызывает отравление при попадании в организм.

Одно из наиболее известных блюд из картофеля – это фри. Оно было изобретено в Бельгии в XVII веке.

Картофель можно использовать в косметологии для улучшения состояния кожи. Он обладает отбеливающими свойствами и помогает справиться с отечностью и воспалениями.

Перу считается местом с наибольшим разнообразием сортов картофеля. В этой стране выращивают более 3000 сортов этого овоща.

Картофельные чипсы были изобретены случайно. В 1853 году повар просто нарезал картофель слишком тонко.

Картофель был первым растением, выращенным в космосе. Это произошло в 1995 году на космическом шаттле «Columbia».

Картофель можно приготовить более чем сто способами: варить, жарить, печь, тушить, делать из него супы, пюре, запеканки и многое другое.

Картофель принадлежит к роду Паслен. Его «родственниками» являются помидоры, баклажаны, несъедобный табак и ядовитый паслен.

Не обошли стороной картофель поэты и художники. Одна из самых известных картин на эту тему – «Едоки картофеля» знаменитого нидерландского художника Винсента Ван Гога.

По материалам erudit-menu.ru


© «Шинник», 2015
Использование материалов разрешено только с размещением активной ссылки на наш сайт.

ОТКРЫТОЕ АКЦИОНЕРНОЕ ОБЩЕСТВО